Станіслаў Шушкевіч: Рэальнай улады ў мяне не было, але бальшыня артыкулаў Канстытуцыі прынятыя пры маім старшынстве



Слухайце з нашага архіву інтэрв’ю з Станіславам Шушкевічам, якое ён даў Беларускаму Радыё Рацыя ў 2016 годзе:

Прэс-служба Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе, што развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Cтаніславам Шушкевічам пройдзе ў суботу, 7 траўня, у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску (плошча Свабоды, 9).

А 10.00 гадзіне будзе магчымасць развітацца ў цішыні і памаліцца. А 12.00 — пахавальная Святая Імша.

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Сяргей Чэрачань напісаў у сваім твітары, што труна з целам Станіслава Шушкевіча будзе выстаўленая ў касцёле з 20.00 у пятніцу.

Беларускае Радыё Рацыя