Станіслаў Шушкевіч: Трэба мяняць еўрапейскую палітыку



Беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы як асабісты боль успрымаюць начны “тэрарыстычны выклік чалавецтву” ў Парыжы, як яго ўжо назвалі ў Ватыкане і Барак Абама.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, экс-скіпер парламента Станіслаў Шушкевіч аб’ездзіў Францыю ў часе лекцый ды сустрэч. Ён шчыра смуткуе і аналізуе сітуацыю:

– Як звычайны чалавек я выказваю глыбокае спачуванне ўсім тым, хто загінуў, пацярпеў. А другое, я думаю, што несумяшчальнымі з’яўляюцца пэўныя цівілізацыі. Трэба мяняць еўрапейскую палітыку. Такім чынам да дабра не прыйдзем. Гэта дэманстрацыя дакладна арганізаванай вельмі багатай злачыннай групоўкі, якая хоча навязаць цывілізаванаму свету зусім недастойныя падыходы да жыцця. І трэба прыняць самыя жорсткія меры. Хопіць далікатнасцяў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя