Станіслаў Шушкевіч: Вайну пачаў Пуцін, і ён вінаваты
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін лічыць, што гэта Украіна нясе адказнасць за катастрофу самалёта, безумоўна дзяржава над якой і адбылася катастрофа нясе адказнасць за гэту страшную трагедыю, сказаў ён.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што гэтая трагедыя не стане пераломам у вырашэнні канфлікту ва ўсходняй Украіне:
– Я баюся, што пераломным быць не можа. Вайну гэту пачаў Пуцін, і колькі б ён там не казаў, што вінавата Украіна, калі над ёй здарылася, вайну пачаў Пуцін, і ён вінаваты. Я не ведаю, хто збіў гэты самалёт, ніхто яшчэ пакуль доказаў не прывёў, але вайну пачаў Пуцін, і калі ён гаворыць, што вінавата Украіна, то гэта проста крывадушша прымітыўнае. Ён пачаў вайну.
Польшча рашуча асуджае збіццё пасажырскага самалёта над тэрыторыяй, якую кантралююць прарасейскія сепаратысты. Асаблівае абурэнне выклікае выкарыстанне ракетнай зброі супраць цывільных людзей, паведамляецца ў заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя