Станіслаў Шушкевіч: Выбары ў Беларусі – аперацыя спецслужбаў
Беларусам трэба канцэнтраваць увагу на пошуках адзінага кандыдата сярод новых лідараў. Так лічыць першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
З яго словаў, нельга гуляць па правілах сумленных выбараў, паколькі іх у краіне – няма, і трэба шукаць новыя спосабы прыходу да ўлады. „Усе людзі, якія маюць уласнае сумленне і гонар, не павінны ўдзельнічаць у гэтых выбарах,” – адзначыў палітык:
– Усе справы, якія робяцца зараз, накіраваныя на тое, каб пад нейкім выглядам прыняць удзел у т.зв. прэзідэнцкіх выбарах, і, дарэчы, – ў парламенцкіх. Нашае заканадаўства і інструкцыі, зацверджаныя выбарчай камісіяй, такія, што выбараў быць не можа. Гэта будзе аперацыя спецслужбаў. І ўсялякі ўдзел у такіх выбарах – гэта фактычна легітымізацыя той нелігітымнай улады, якая існуе.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Станіслаў Шушкевіч лічыць, што адзін з варыянтаў правядзення прэзідэнцкай кампаніі ў гэтым годзе, які непрыемны для ўлады, – гэта вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча. Са словаў Станіслава Шушкевіча, ініцыятыўная група такога кандыдата проста не будзе зарэгістраваная, а калі і будзе – то на ўсіх яе сябраў улада будзе аказваць ціск.
Беларускае Радыё Рацыя