Станіслаў Шушкевіч: Я памятаю Менск 3 ліпеня 1944 года



Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці і 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынятае падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч сённяшні дзень адзначае на лецішчы. Гэта важны дзень ў гісторыі Беларусі адзначае ён але…

– Для мяне сённяшні дзень – свята, я вам скажу. Але не такое, якое з яго зрабілі вось гэтыя нашыя вырадкі кіруючыя, таму што гэта не Дзень Незалежнасці. Гэта Дзень вызвалення Менска ад фашысцкіх захопнікаў. Я быў у гэтым Менску, бачыў першы танк, усё гэта памятаю, для мяне гэта свята. А так я падаўся ў вёску і тут значна цікавей.

Да рэферэндума 1996 года галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bnp.by