Станіслаў Зась: АДКБ не будзе адпраўляць войскі ў Афганістан
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы не плануе адпраўляць войскі ў Афганістан, паколькі статутам замацаванае прымяненне сілаў толькі ў межах краін-удзельніц, заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась у эфіры праграмы „Тыдзень” на тэлеканале СТВ.
„Ці не стане Афганістан пасткай, ці не давядзецца нам зноў адпраўляць туды сваіх сыноў? Вядома ж, не. Гэта абсалютна беспадстаўныя асцярогі. АДКБ — гэта выключна абарончая ваенна-палітычная арганізацыя”, — сказаў Зась.

Станіслаў Зась
Ён падкрэсліў, што ў арганізацыі выпрацаваны комплекс мер „па супрацьдзеянні і наркатрафіку, і тэрарызму, і міграцыі незаконнай” з Афганістана. „Але зразумела, што цяпер сітуацыя там мяняецца, і гэта трэба ўважліва вывучаць і ўлічваць у сваёй дзейнасці, у тым ліку ў плане барацьбы з гэтымі пагрозамі, якія нікуды не дзеліся, а збольшага, можа, нават наадварот — актуалізаваліся”, — адзначыў генеральны сакратар АДКБ.
БелаПАН
