Старшыні Еўрапарламента забаранілі ўезд у Расею
Старшыні Еўрапарламента забаранілі ўезд у Расею, абвясціў МЗС. Разам з Давідам Сасолі ў чорны спіс унеслі пракурора Берліна і прадстаўнікоў краін Балтыі.
Такім чынам Масква адказвае на рэзалюцыю Еўрапарламента з асуджэннем яе дзеянняў на ўкраінскай мяжы, у Чэхіі і ў справе Аляксея Навальнага.
Напярэдадні ў Страсбургу заклікалі адключыць Расею ад SWIFT, цалкам спыніць закупку яе энерганосьбітаў і замарозіць рахункі расейскіх алігархаў у выпадку, калі Расея працягне агрэсію ў дачыненні да Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: europeanwesternbalkans.com
