Старшыня Партыі БНФ „адпакутаваў” пенсію



Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву выплацілі першую пенсію. Але для таго, каб яе атрымаць і знайсці гады стажу, што адпрацаваў з 1974 года, давялося прайсці шлях „пакутаў” праз пракуратуру, суд,  два раённыя фонды сацыяльнага забеспячэння”.

Распавядае палітык-пенсіянер:

– У Шклове без усякіх праблемаў мне знайшлі ўсе дадзеныя неабходныя для пенсіі. У Магілёве прадпрыемства было зачынена, дакументы здадзены ў архіў, у архіве ўсё знайшлося пры маім звароце. Людзі самі праявілі ініцыятыву, патэлефанавалі, сказалі: “Прыходзьце, мы знайшлі”. Вось менавіта ў Бялыніцкім раёне я сутыкнуўся з такой непрыхаванай барыкадай, менавіта на прадпрыемстве дзе зараз кіруе дырэктар саўгаса “Дразды”, сенатар Нацыянальнага сходу ад Магілёўскай вобласці. Я нарэшцэ стаў шчаслівым чалавекам, дажыў да пенсіі, але ніколі не думаў, што так прыйдзецца дабівацца.   

Толькі пасля звароту ў пракуратуру і аддзел сацыяльнага забеспячэння Бялыніцкага раёна, а пасля ў суд Шклоўскага раёна, дзе адбыліся тры пасяджэнні, Рыгору Кастусёву ўдалося дамагчыся ўключэння прэмій і даплат у налічэнне пэнсіі. Сярэдняя ж пенсія за месяц, па словах Кастусёва ў яго будзе каля 300 беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя