Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прывітала Пятра Парашэнку ў Атаве
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прывітала прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку ў Атаве ў часе наведвання ім канадыйскага парламенту. Прэзідэнт Украіны наведаў Канаду перад візітам у Злучаныя Штаты, і пасля выступу ў парламенце яго прывіталі прадстаўнікі дыяспар.
Першай слова было дадзена старшыні Рады БНР. Івонка Сурвіла таксама перадала Пятру Парашэнку нядаўнюю Заяву Рады БНР у справе Ўкраіны. “Я хацела бы выказаць нашую салідарнасць і нашу падтрымку народу, ураду і вайсковаму камандванню Украіны, якія абараняюць не толькі сваю зямлю, але і нашыя агульныя каштоўнасьці ад брутальнага агрэсара. Мы ўдзячныя Канадзе за падтрымку Украіны і заклікаем міжнародную супольнасьць аказаць усю магчымую дапамогу гэтай гераічнай нацыі. Мы разумеем, што наша будучыня таксама залежыць і ад таго, ці вытрымае Украіна выпрабаванні. Мы дзякуем народу Украіны і жадаем вам поспехаў”, – адзначыла Івонка Сурвіла.
Беларускае Радыё Рацыя