Старшынёй Рады БНР пераабрана Івонка Сурвіла



У Нью-Ёрку адбылася сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.  Была абмеркавана ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і міжнародная абстаноўка ў рэгіёне, таксама быў прыняты шэраг рэзалюцый.

ABB46B19-C897-461A-8FC5-44EBE9565234_mw1024_s_n

У рэзалюцыі «Аб уцягванні Беларусі ў зону вайсковых інтарэсаў Расеі» Рада выказала занепакоенасць, ці здольныя Узброеныя Сілы Беларусі ў цяперашнім іх стане абараніць незалежнасць дзяржавы, і запатрабавала як мага хутчэй вывесці расейскія вайсковыя аб’екты з Беларусі, паведамляе svaboda.org.

У асобнай рэзалюцыі аб стаўленні Захаду да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі Рада БНР раскрытыкавала цяперашнюю палітыку ЕЗ адносна Беларусі як недальнабачную і асудзіла той факт, што санкцыі былі знятыя, хоць афіцыйны Менск так і не выканаў ранейшыя патрабаванні адносна дэмакратызацыі і правоў чалавека.

Таксама былі ўхваленыя рэзалюцыя з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС і рашэнне аб узнагародах Рады БНР. Згадалі і нядаўнюю рэзалюцыю, у якой Рада БНР патрабуе ад расейскіх уладаў неадкладна вызваліць украінскага афіцэра Надзею Саўчанку.

3BFD0625-B803-4A14-AE57-BFB12167DBA9_cx0_cy10_cw0_mw1024_s_n_r1

На пасаду Старшыні Рады БНР пераабралі Івонку Сурвілу.

На першага намесніка старшыні пераабралі Сяргея Навумчыка, на намеснікаў пераабралі Вячку Станкевіча і абралі Міколу Пачкаева.

Фота CourtesyPhoto