Статкевіч анансаваў правядзенне „тапкавых” пікетаў па ўсёй краіне
Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч анансаваў правядзенне чарговых «тапкавых» пікетаў у нядзелю, 31 траўня, ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.
«Наша краіна пакрытая лёдам. І пад гэтым лёдам памірае ўсё, што ўдалося прарасці ў пачатку 90-х гадоў, нацыянальнае, беларускае, гістарычнае, наша», – заявіў палітык у сваім відэазвароце. Ён таксама дадаў, што афіцыйныя пікеты-мітынгі пройдуць у нядзелю, 31 траўня, ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Менску.
«Драматычныя змены непазбежныя. Тое, куды пойдзе сітуацыя, залежыць толькі ад патрыётаў Беларусі», – адзначыў палітык. Нагадаем, у мінулую нядзелю ў Менску прайшоў «тапкавы» пікет на Камароўцы.
Беларускае Радыё Рацыя