Статкевіч: Еўрапарламент чакае парламенцкія выбары ў Беларусі



Па словах Мікалая Статкевіча, адносіны Еўрасаюза і Беларусі будуць залежаць ад вынікаў маючых адбыцца восенню 2016 парламенцкіх выбараў.

Пра гэта экс-палітвязень Мікалай Статкевіч заявіў па выніках свайго візіту ў Брусэль 17-19 лютага.

Нагадаем, у Бруселі Статкевіч выступіў з дакладам па сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні фракцыі Еўрапарламента „Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў”, а затым і на пасяджэнні групы Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, дзе, паводле яго слоў, выказаў сваю негатыўную пазіцыю адносна рашэння ЕЗ зняць большасць санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў.

Па словах палітыка, дэпутаты Еўрапарламента хочуць выкарыстаць сітуацыю з адменай санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Статкевіч не выключае сустрэч еўрадэпутатаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, каб паслухаць іх пазіцыю. Разам з тым, беларускі парламент у Еўранэст пакуль уключаны не будзе. Крытэр такі: неабходныя змены выбарчага заканадаўства і рэабілітацыя палітвязняў. Акрамя таго, шмат што будзе залежаць ад таго, як пройдуць выбары – у парламент павінна прайсці апазіцыя, перадае БелаПАН.