Статкевіч, Вінярскі і Урбановіч асуджаныя да 15 сутак
Мікалай Статкевіч асуджаны на 15 сутак. Учора палітык ехаў у машыне на плошчу Якуба Коласа, каб узяць удзел у пікеце, яго машына была спынена невядомымі, а палітык затрыманы. Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага і лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча асудзілі таксама да 15 сутак арышту.
Суд Савецкага раёна Менска абвясціў вырак па справе яшчэ аднаго затрыманага 31 траўня – Яўгена Гормаша. На яго склалі адразу тры пратаколы правапарушэнняў: удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – пры тым, што гэта быў легальны збор подпісаў на пікеце, непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі і дробнае хуліганства. Справу разглядала суддзя Наталля Бондар. Гормаш 31 траўня крычаў “Ганьба!” ў бок супрацоўніка ДАІ, які афармляў пратакол на кіроўцу. Спачатку яго спрабавалі затрымаць супрацоўнікі ДАІ, але народ адбіў яго. Потым яго затрымалі ў дварах супрацоўнікі ў цывільным, калі ён адыйшоў ад іншых. У выніку штраф 1350 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя