Стаў вядомы склад новага польскага ўрада (ПОЎНЫ СПІС)



Беата Шыдла

Новы польскі ўрад узначаліць Беата Шыдла. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі:

– Толькі што завяршылася нарада палітычнага камітэта, які прыняў канчатковыя рашэнні адносна складу ўраду. Няма нічога неспадзяванага, старшынёй Рады міністраў прызначана Беата Шыдла. Аргументаваць я мяркую не трэба, бо гэта жаданне нашых выбаршчыкаў, жаданне партыі, і дазволю сабе яшчэ дадаць, што таксама жаданне прэзідэнта Польшчы.

Падчас прэс-канферэнцыі Беата Шыдла прадставіла склад будучага кабінета міністраў:

Беата Шыдла – прэм’ер-міністр

Пётр Гліньскі- міністр культуры і нацыянальнай спадчыны, віцэ-прэм’ер

Матэуш Маравецкі – міністэрства развіцця

Яраслаў Говін – міністр навукі і вышэйшай адукацыі, віцэ-прэм’ер

Павел Шаламаха – міністр фінансаў

Марыюш Каміньскі – каардынатар па справах спецслужбаў

Антоні Мацерэвіч – міністр абароны

Вітальд Вашчыкоўскі – міністраў замежных спраў

Марыюш Блашчак – міністр унутраных спраў

Збігнеў Зёбра – міністр юстыцыі

Канстанты Радзівіл – міністр аховы здароўя

Ян Шышка – міністр аховы навакольнага асяроддзя

Давід Яцкевіч – міністр дзяржмаёмасці

Анна Залеўска – міністр адукацыі

Кшыштаф Тхужэўскі – міністр энергетыкі

Анна Стрэжыньска – міністр лічбавых тэхналогій

Марэк Грубарчык – міністр марской гаспадаркі і рачнога флота

Вітальд Банька – міністра спорту і турызму

Эльжбета Рафальска – міністр працы і сацыяльнай палітыкі

Анджэй Адамчык – міністр інфраструктуры і будаўніцтва

Эльжбета Вітэк – міністр, кіраўнік палітычнага кабінета, прэс-сакратар ураду

Кіраўнік канцылярыі старшыні Савета міністраў

Марыюш Каміньскі – каардынатар па справах спецслужбаў

Конрад Шыманьскі – міністр па еўрапейскіх пытаннях

Адам Ліпіньскі – міністр па кантактах з парламентам

 

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя