Сто подпісаў у лазні



Сто подпісаў у лазні ў сваю падтрымку сабраў блогер, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты ў Берасці Сяргей Пятрухін. Такое месца было адмыслова абранае для камунікацыі з патэнцыйнымі выбаршчыкамі. Актывіст Сяргей Пятрухін адзначыў, што рэгулярна бывае ў лазні і добра ведае яе наведвальнікаў:

– Тут мяне ўсе ведаюць, глядзяць мой канал. І вельмі ўдала я назбіраў подпісы – іх больш за 100. Спачатку я збіраю іх каля лазні, пасля іду ў лазню. І там людзі падпісваюць, спалучаючы прыемнае з карысным.

Таксама на днях блогер Сяргей Пятрухін арганізаваў збор подпісаў каля беларуска-польскай мяжы, дзе штодня ствараецца чарга з аўто.

Чарговы пікет патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Сяргея Пятрухіна адбудзецца сёння з 14-ай да 20-ай гадзіны каля кінатэатра “Беларусь”. Грамадзяне могуць пакінуць подпіс у падтрымку актывісты, задаць пытанні датычна яго дзейнасці і запісацца ў яго каманду.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце