Столтэнберг і Джонсан: Вайна будзе вельмі доўгай!

Вайна Расеі супраць Украіны можа заняць гады, заявіў генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг газеце Bild. Саюзнікі, па яго словах, павінны працягваць падтрымліваць Кіеў пастаўкамі зброі, нягледзячы на свае страты – рост цэнаў на энерганосьбіты і харчаванне.
З аналагічнай заявай адначасна выступіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан – на старонках газеты Sunday Times ён заклікаў рыхтавацца да зацяжной вайны да поўнай перамогі Украіны.
Пра тое, што да канца вайны яшчэ далёка, у інтэрв’ю канадскай Globe and Mail сказаў і сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.
Беларускае Радыё Рацыя
