Страйк: на якім роўні падрыхтоўка і хто павінен удзельнічаць?



«Я гатовы стаць побач з Дылеўскім з нагоды страйку 1-га лістапада, калі б ведаў алгарытм дзеянняў», — пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання (НАК) Павел Латушка заявіў падчас стрыму на ютуб-канале Святланы Ціханоўскай:

– Хачу верыць, што аб’яўлены страйк сапраўды мае пад сабой вельмі дакладны алгарытм дзеянняў і інструментаў, якія будуць задзейнічаны і якія ўжо задзейнічаны. І я вельмі шкадую, што не стаю побач з Сяргеем. Але я гатовы стаць побач з ім, калі я зразумею, што я ведаю вельмі дакладны алгарытм дзеянняў. І мы гатовыя разам з „Рабочым рухам”, з БАР сесці і распрацаваць гэты алгарытм дакладных дзеянняў – тое, што нам не атрымалася зрабіць да гэтага моманту.

Адзін з кіраўнікоў «Рабочага руху» Дзмітрый Ціт выказаў меркаванне, што перадумоваў для страйку 1-га лістапада няма. Ён сказаў, што санкцыі могуць прывесці да з’яўлення прычынаў для эканамічнага страйку, а рэферэндум аб Канстытуцыі, які мае адбыцца ў лютым 2022 году, можа спарадзіць перадумовы для палітычнага страйку.

У стрыме ўзялі ўдзел Святлана Ціханоўская, Кіраўнік НАК Павел Латушка і сустаршыні «Рабочага руху».

Беларускае Радыё Рацыя