„Страйк выбаршчыкаў” у Расеі



Каля 350 чалавек было затрымана на пратэсных акцыях, якія 28 студзеня прайшлі па ўсёй Расеі. Пра гэта са спасылкай на справаздачу праваабарончага праекта «ОВД-Инфо» паведамляюць расейскія СМІ.

У МУС сцвярджаюць, што на вуліцы выйшлі каля 4,5 тысяч чалавек, у тым ліку каля тысячы – у Маскве. У той жа час незалежныя крыніцы кажуць,  што ўдзельнікаў было не менш за тры тысячы.

[Not a valid template]

Больш за ўсё затрыманых у башкірскай сталіцы Уфе — 66 чалавек. На аднаго менш у Валгаградзе (65), у Санкт-Пецярбургу — 19, у Маскве — 16. Акцыі прайшлі больш як у 100 гарадах.

Пасля затрымання паліцыя адпусціла амаль усіх актывістаў.

28 студзеня па ўсёй Расеі пракацілася хваля пратэсту супраць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Пуціна. «Страйк выбаршчыкаў» арганізаваны апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным, незарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты.

Сам Навальны быў затрыманы неўзабаве пасля з’яўлення на Цвярской вуліцы ў Маскве, але ўвечары яго адпусцілі без складання пратаколу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота twitter.com/teamnavalny