Стратэгія апазіцыі – судзіцца
У Беларусі праходзіць шэраг судоў на неўключэнне прадстаўнікоў апазіцыйных структураў у выбарчыя камісіі розных узроўняў.
І хоць вынікаў такіх скаргаў няма, суды становяцца на бок мясцовых уладаў, якія фармуюць камісіі, праваабаронцы лічаць, што такім чынам варта фіксаваць тое, у якіх няроўных умовах адбываецца выбарчая кампанія.
Кажа прадстаўнік кампаніі «Права выбару» Аляксей Сігаеў:
– У нас, я больш чым упэўнены, наперадзе чакаюць суды і пры фармаванні ўчастковых камісіяў. І калі мы зараз спынімся, нам не далі зрабіць копіі дакументаў, і нічога не дакажам, то адпаведна падчас судоў па фармаванні ўчастковых камісіяў нам таксама не дадуць зрабіць копіі дакументаў, і мы нічога не будзем здольныя даказаць. Паказваць ёсць што.
Больш таго, як кажа Аляксей Сігаеў, толькі ў судах прадстаўнікі апазіцыйных структураў, якія падаюць скаргі, маюць доступ да тых дакументаў, якімі карыстаюцца ўладныя структуры.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя