Сціплыя рахункі кандыдатаў



Згодна выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, кандыдаты для агітацыі могуць скарыстацца толькі сваімі сабранымі сродкамі, пакладзенымі на спецыяльны рахунак, куды таксама маюць права перавесці сродкі грамадзяне і юрыдычныя асобы краіны.

У кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Пружанскай, Івацэвіцкай і Днепра-Бугскай выбарчых акругах вельмі сціплыя рахункі: ад 655 рублёў да 300. Адзін кандыдат адкрыў пару дзен таму. А ў чатырох – з 11 не адкрыты наогул.

Кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сяржук Русецкі:

– Магчыма ўлады не арганізавалі пералічэнне грошай на рахункі асноўных кандыдатаў. Магчыма тыя са сваіх сродкаў стваралі тыя фонды, адпаведна, калі я ўсё адно буду дэпутатам, нашто я буду лішнія свае грошы траціць. Тое ж самае і апазіцыйныя кандыдаты. Не кожны са свайго сціплага даходу можа вылучыць нейкую значную суму на ўдзел у выбарах.

Паводле Сяржука Русецкага, фонды дэпутатаў – паказчык сутнасці нашых выбараў. Няма даверу да выбараў, няма жадання напаўняць фонды кандыдатаў ні ў саміх кандыдатаў, ні ў грамадзян.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя