Студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова



У першы дзень датэрміновага галасавання ў Гомелі зафіксаванае першае парушэнне. Студэнтаў Гомельскага палітэхнічнага каледжа прымушаюць ісці галасаваць датэрмінова. Факт заўважаны на выбарчым участаку №12, які месціцца ў грамадска-культурным цэнтры, дзе старшынём выбарчай камісіі з’яўляецца дырэктар каледжа Аляксандр Савіцкі. Як распавёў назіральнік Аляксандр Гехт, да абеду ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала 126 чалавек:

– У 11.25 майстар вытворчага навучання Гомельскага палітэхнічнага коледжа Ала Анатольеўна Шпадарук прывяла дзве групы студэнтаў. Зайшла ў пакой для галасавання, не з’яўляючыся выбаршчыкам дадзенага ўчастка, “адрапартавала”, што прывяла студэнтаў палітэхнічнага коледжа.

На Гомельскім участку №12 зарэгістравана каля дзвюх тысячаў выбарцаў. З іх больш за 6% выбарцаў ужо прагаласавала да абеду ў першы дзень датэрміновага галасавання. Як заўважаюць назіральнікі, у асноўным галасавалі студэнты.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота fuzzy.do.am