У Варшаве пройдзе Марш незалежнасці



Варшаўскі акруговы суд адмяніў рашэнне прэзідэнта горада Ганны Гранкевіч-Вальц, якая забараніла правядзенне ў нядзелю, 11 лістапада, Маршу незалежнасці.

Нагадаем, 11 лістапада Польшча адзначае 100-годдзе Незалежнасці, а шэсце планавалі правесці прадстаўнікі крайне правых сілаў. Суд выдаў вердыкт, што прэзідэнт Варшавы не мела права забараніць так званага «цыклічнага мерапрыемства», згоду на правядзенне якога год таму выдаў варшаўскі ваявода.

Як паведамлялася, кіраўнік польскай сталіцы абгрунтавала сваю забарону тым, што «Варшава ўжо не раз пацярпела ад агрэсіўнага нацыяналізму». Акрамя таго, яна выказала сумнеў у тым, што паліцыя адпаведным чынам будзе ахоўваць мерапрыемства. Справа ў тым, што ў Польшчы працягваецца пратэстацыйная акцыя паліцэйскіх, у рамках якой яны масава ідуць на бальнічныя.

radyjo.net