Суд ЕЗ распарадзіўся штрафаваць Польшчу на 1 млн еўра ў дзень
Суд Еўразвязу распарадзіўся штрафаваць Польшчу на 1 млн еўра ў дзень. Штраф выкліканы адмовай Польшчы выконваць рашэнні вышэйшых судоў па рэформе сваёй судовай сістэмы.
Люксембург звярнуў увагу Варшавы на каштоўнасці ЕЗ і заклікаў скасаваць дысцыплінарную палату Вярхоўнага суда. Як вядома, напачатку месяца Канстытуцыйны суд (КС) Польшчы прызнаў прымат заканадаўства гэтай краіны над законамі Еўразвяза. Асобныя палажэнні заканадаўства ЕЗ несумяшчальныя з Канстытуцыяй Польшчы, пастанавіў суд.
Беларускае Радыё Рацыя
