Суд Менскага раёна аштрафаваў актывіста Дзяніса Урбановіча



Суд Менскага раёна аштрафаваў абаронцу Курапатаў Дзяніса Урбановіча на 65 базавых велічынь (1.657,5 рубля). Рашэнне вынес 4 лістапада суддзя Аляксей Крапачоў.

Дзяніс Урбановіч. Фота: Зміцер Казакевіч

Актывіста прызналі вінаватым паводле арт (дробнае хуліганства) і аштрафавалі на 25 базавых велічынь (637,5 рубля). Ён нібыта штурхаў работнікаў і наведвальнікаў рэстарана «Паедзем паядзім». Таксама Урбановіча абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1.020 рублёў). Паказанні дала дырэктар рэстарана «Паедзем паядзім» Святлана Дубкова і два супрацоўнікі ўстановы.

Увечары 3 лістапада каля рэстарана «Паедзем паядзім» было затрымана шэсць чалавек: кандыдат у дэпутаты ПП НС ад хрысціянскіх дэмакратаў Зміцер Казакевіч, актывісты Максім і Дзяніс Урбановічы, Віталь Трыгубаў, Валерый Рабцаў, Іларыён Трусаў. Іх даставілі ў Бараўлянскі РАУС. Казакевіч і Трусаў пасля былі адпушчаныя, астатніх затрымалі да суда.

Беларускае Радыё Рацыя