Суд над Калеснікавай і Знакам пачнецца 4 жніўня ў закрытым рэжыме



Крымінальную справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака пачнуць разглядаць у Менскім абласным судзе 4 жніўня. Разгляд пройдзе ў закрытым рэжыме. Пастанову аб гэтым уручылі адвакатам 28 ліпеня, паведамляе прэсавая служба Віктара Бабарыкі. 

Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:  (змова з мэтай захопу ўлады); (заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы); (заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы, з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэту).

Ім пагражае да 12 гадоў турмы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ТАСС