Суд не прызнаў віну ўдзельніка выкраданняў беларускіх палітыкаў
У Швейцарыі ў крымінальным судзе ў Санкт-Галене вынеслі прысуд экс-байцу беларускага спецыяльнага атраду хуткага рэагавання. Той у 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у Беларусі. Юрыя Гараўскага апраўдалі, паведамляе DW з залы суда. Яго таксама прызналі невінаватым па артыкуле аб увядзеньні правасуддзя ў зман.
Грамадзянскія пазовы сваякоў зніклых Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай будуць накіраваныя ў іншы суд. Сам Гараўскі пасля агучвання выраку заявіў, што прысуд яму зразумелы. Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замешаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні». «Гэтыя факты не павінны выклікаць сумневаў. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасцях і ўхіляўся ад адказу», – сказаў суддзя. Суд прыйшоў да высновы, што Юры Гараўскі, магчыма, служыў у тым спецатрадзе, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца няяснай.