Суд прызнаў Нікаля Сарказі вінаватым у карупцыі
Суд Парыжа прызнаў экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі вінаватым у карупцыі і гандлі ўплывам. Рашэнне абвешчана па так званай «справе аб праслухоўцы». Сам экс-прэзідэнт вінаватым сябе не прызнае.
Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе трох гадоў турмы, два з іх ўмоўна. Сарказі стаў першым французскім прэзідэнтам, якога пакаралі рэальным тэрмінам. У 2011 годзе Жак Шырак быў прыгавораны судом да двух гадоў умоўнага зняволення па абвінавачванні ў стварэнні фіктыўных працоўных месцаў у мэрыі Парыжа.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: thenationalnews.com