Суд у справе Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка і іншых пачнецца 24 чэрвеня
Працэс будзе закрыты і пройдзе ў будынку Гомельскага СІЗА.
Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і астатніх фігурантаў іх крымінальнай справы нават не павязуць у суд. Іх будуць судзіць у закрытым рэжыме проста ў СІЗА Гомеля.
4 траўня стала вядома, што справу палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.
Сёння стала вядомая дата пачатку працэсу: 24 чэрвеня. Пра гэта Свабодзе паведамілі сваякі палітвязняў. Паседжанні запланаваныя з 24 чэрвеня па 30 ліпеня.