Судан выдасць былога дыктатара Аль-Башыра Міжнароднаму суду ў Гаазе
Суданскія ўлады збіраюцца выдаць экс-прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра Міжнароднаму крымінальнаму суду (МУС). Пра гэта паведаміў канал Sky News Arabia са спасылкай на МЗС краіны.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе абвясціў Амара аль-Башыра ў вышук па падазрэнні ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і арганізацыі генацыду ў суданскай правінцыі Дарфур, дзе загінулі 300 тысяч чалавек.
Амар аль-Башыр стаў першым дзейным прэзідэнтам, у дачыненні да якога Міжнародным крымінальным судом у Гаазе быў выдадзены ордэр на арышт. У адказ на гэтае рашэнне суда аль-Башыр параіў суддзям з’есці дакумент. Але з тых часоў ён наведваў толькі тыя краіны, якія гарантавалі, што не выдадуць яго МУС.
Напрыклад, Беларусь. У 2017 годзе Судан наведаў Аляксандр Лукашэнка, а ў снежня 2018 года Амар аль-Башыр прыехаў у Беларусь.
Фота: прэс-служба прэзідэнта РБ