Судовы канвеер за акцыю супраць міліцэйскага гвалту
У Ленінскім раённым судзе Менску 16 лютага судзяць актывістаў АГП Анатоля Лябедзьку, Мікалая Казлова і Вольгу Маёраву за ўдзел у акцыі 30 студзеня.
Тады каля Вярхоўнага суда Беларусі прайшла акцыя супраць гвалту міліцыі.
Лябедзька выказаў недавер суддзі Марыне Запаснік, але яна хадайніцтва не задаволіла. Лябедзька заявіў, што будзе адказваць на пытанні суддзі, не падымаючыся. Суддзя аштрафавала яго на 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў.
Іншая актывістка АГП Вольга Маёрава пакараная штрафам у памеры 20 базавых — 4 мільёны 200 тысяч рублёў.
Мікалая Казлова аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
11 лютага частку ўдзельнікаў акцыі ўжо пакаралі штрафамі ад 20 да 50 базавых велічынь.