Сумесная заява адносна гвалту і рэпрэсій у Беларусі
Сумесная заява місій ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза ад імя краін ЕЗ, прадстаўленых у Менску, адносна прымянення гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Менск, 28/08/2020
Мы ўжо неаднаразова заяўлялі пра сваю салідарнасць з народам Беларусі, які патрабуе забеспячэння асноўныхправоў і свабод чалавека праз правядзенне свабодных і справядлівых выбараў. Мы надзвычай уражаныя мірнымідэманстрацыямі, якія працягваюцца па ўсёй Беларусі. Янысведчаць рашучасць і мужнасць народа Беларусі ў імкненніда дэмакратычных пераменаў.
З часу выбараў мы былі сведкамі бесчалавечнага і непрапарцыйнага прымянення праваахоўнымі органамі сілысупраць мірных дэманстрантаў і простых грамадзян. Мыбачым мноства сведчанняў сур’ёзных траўм, атрыманых у выніку такога прымянення сілы. Нам таксама становіццавядома пра незлічоныя выпадкі жорсткага абыходжання і прыніжэння ў дачыненні да затрыманых. Мы выказваемсалідарнасць з усімі ахвярамі гвалту і жорсткагаабыходжання. Мы спачуваем сем’ям загінулых. Цяжкапаверыць у тое, што, на вялікі жаль, мы сталі сведкамі гібеліі пакут людзей, знявагі чалавечай годнасці і правасуддзя ў Беларусі.
Мы асуджаем непрапарцыйнае прымяненне сілы і заклікаемулады Беларусі спыніць гвалт і пагрозы прымяненняваеннай сілы супраць уласных грамадзян, а таксаманеадкладна і безумоўна вызваліць усіх несправядлівазатрыманых. Неабходна спыніць запалохванне і пераслед папалітычных матывах. Мы заклікаем улады Беларусівыконваць прынятыя на сябе міжнародныя абавязацельствыпа забеспячэнні асноўных дэмакратычных свабод і правоўчалавека. Мы чакаем паўнавартаснага і празрыстагарасследавання ўсіх меркаваных злачынстваў і злоўжыванняўз мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці. Толькі гэтастворыць магчымасць для мірнага ўрэгулявання крызісу нааснове адкрытага нацыянальнага дыялогу.