Супольная заява Міжнароднага ПЭН-клуба і Беларускага ПЭН-цэнтра
Міжнародны ПЭН-клуб, Беларускі ПЭН-цэнтр і 23 іншыя ПЭН-цэнтры надзвычай занепакоеныя сістэматычнымі парушэннямі права на свабоду выказвання і іншых правоў чалавека, без якіх немагчымы дэмакратычны ўдзел палітычных апанентаў і ўсіх нязгодных у прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў Беларусі 9 жніўня 2020 года.
«Больш за 20 вязняў беларускіх турмаў на сёння прызнаныя палітычнымі зняволенымі, – заявіла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Святлана Алексіевіч. – Сярод іх – блогеры і журналісты, мецэнаты культуры, тыя, хто ў 2020 годзе абудзілі беларускае грамадства, упершыню за 26 гадоў стварыўшы сур’ёзную канкурэнцыю аўтарытарнаму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сёння беларускія пісьменнікі становяцца побач з народам, бо гісторыя ствараецца на вуліцах і плошчах, а не за сталамі. Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Мы заклікаем да павагі свабоды слова і іншых палітычных правоў і выказваем надзею на свабодныя і празрыстыя выбары 9 жніўня ў Беларусі», – гаворыцца ў заяве.
„Улады павінны спыніць пераслед па палітычных матывах і зняць усе перашкоды дэмакратычным працэсам”.