Супраць Беларусі Расея ўжыла „энергетычную зброю”



Польскі палітык Пётр Возняк лічыць, што Расея, прыпыніўшы пастаўкі нафты ў Беларусь, ужыла супраць яе «энергетычнаую зброю».

Паводле яго слоў, Польшча мела не такі «балючы», але падобны вопыт у адносінах з Расеяй. Ён заявіў, што з 2004 года Расея «сем разоў неабгрунтавана перарывала пастаўкі газу» ў Польшчу.

15 лістапада мінулага года паведамлялася, што Польшча вырашыла адмовіцца ад расейскага газу. І збіраецца нарошчваць закупкі амерыканскага звадкаванага прыроднага газу.

Каля 20-30% рахункаў палякаў за газ ідзе на фінансаванне расейскай арміі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік праўлення польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG Пётр Возняк у інтэрв’ю TVP Info, паведамляе Puls Biznes.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: biznesalert.pl