Супраць Навальнага пачалі яшчэ адну крымінальную справу
Следчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу ў дачыненні да Аляксея Навальнага і супрацоўнікаў яго фондаў Леаніда Волкава ды Івана Жданава па артыкуле аб стварэнні і кіраўніцтве грамадскай арганізацыяй, дзейнасць якой звязана з гвалтам над грамадзянамі або прычыненнем шкоды iх здароўю.
Справа была заведзеная яшчэ ў пачатку лютага, аднак вядома пра яе стала толькі цяпер. Яна згадваецца ў дакументах па справе аб прызнанні фондаў і штабоў Навальнага экстрэмісцкімі арганізацыямі, паведамляецца на сайце палітыка.
Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Навальны цяпер знаходзіцца ў калоніі па крымінальнай справе васьмігадовай даўнасці. Паводле прысуду, ён павінен выйсці на свабоду летам 2023 года.
Жданаў і Волкаў з’ехалі за мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Moscow City Court/Reuters