Супрацоўнікаў БелаПАН падазраюць у нясплаце падаткаў
Следчы камітэт паведаміў, што пачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў». Паводле гэтага артыкулу пагражае да 5 гадоў абмежавання свабоды ці ад 3 да 7 гадоў зняволення.
Гаворка пра нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры. Паводле СК, ад чэрвеня 2018 па студзень 2021 у падатковую справаздачнасць БелаПАН уносілі непраўдзівыя звесткі, што выклікала нявыплату ў бюджэт больш чым 100 тысяч рублёў.
Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзмітры Наважылаў, а таксама бухгалтарка Кацярына Боева былі затрыманыя 18 жніўня на падставе падазрэння ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх.
Беларускае Радыё Рацыя