Супрацоўнікі пасольства Расеі сустрэліся з затрыманымі ў Беларусі расейцамі
Пра гэта паведаміў консул Кірыл Плятнёў у эфіры тэлеканала «Россия 24». Кожнаму з 33 расейцаў прад’явілі пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
У гэтых дакументах, падкрэсліў консул, «відавочна прасочваецца тэндэнцыйная накіраванасць дзеянняў беларускіх уладаў. У прыватнасці, указваецца на наўмысныя дзеянні групы асоб па папярэдняй змове сумесна з Ціханоўскім і Статкевічам, што, на наш погляд, зʼяўляецца абсалютна надуманай і несапраўднай пазіцыяй», – падкрэсліў расейскі консул.
Аб затрыманні ў ноч на 29 ліпеня пад Менскам баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі паведамілі ў той жа дзень беларускія дзяржаўныя СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя
Скрыншот тэлеэфіру канала „Россия 24”