Супрацоўнікі СБУ падарвалі кіраўніка мытні так званай ЛНР
15 гадоў таму
Выбух прагрымеў дома ў Юрыя Афанасьеўскага, ён кіраваў мытняй так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Падрыў зладзілі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны, піша hromadske са спасылкай на сваю крыніцу ў СБУ.
З множнымі асколачнымі раненнямі галавы, шыі і жывата мужчыну даставілі ў бальніцу. Ён у рэанімацыі.
У СБУ адзначаюць, што Афанасьеўскі — генерал-маёр і агент цэнтральнага апарата ФСБ Расеі. Акрамя таго, ён быў „фінансістам” так званага кіраўніка „ЛНР” Леаніда Пасечніка і „адмываў” сродкі для фінансавання ўзброеных фарміраванняў, якія ваявалі супраць Украіны. Супраць Афанасьеўскага ўведзеныя персанальныя санкцыі ў ЕС, Вялікабрытаніі, Канадзе, Швейцарыі і Японіі.
Крыніца: euroradio.fm