Сустрэча Анджэя Дуды з прадстаўнікамі беларускай грамады



Мы хочам мець мяжу са свабоднай, суверэннай, незалежнай Беларуссю, грамадства якой, братэрскі народ, вырашае само для сябе – заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадскасці.

– Мы не хочам мець мяжу з тэрыторыяй, акупаванай Расеяй, дзе ёсць расейская армія, якая ваюе, ваюе супраць свабоднага, суверэннага грамадства. Мы падтрымліваем вас і будзем падтрымліваць вас, каб вы вярнулі сабе вольную, суверэнную, незалежную радзіму, – запэўніў Анджэй Дуда.

Гэтая сустрэча з’яўляецца сімвалам таго, што Польшча вітае вас усім сэрцам. Мы хочам, каб вы адчулі, што вы сярод братоў – падкрэсліў Анджэй Дуда, дадаўшы, што гэты момант павінен стаць палёгкай, але і ўмацаваннем, што вы не самотныя.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, хоць мы з розных народаў, у нас шмат агульнага ў культуры, традыцыях і гісторыі.

— Калядны час для ўсіх нас заўсёды аднолькавы — сямейнае цяпло, цудоўная, непаўторная атмасфера, дабро і любоў, — адзначыў ён.

На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнік BPM Якуб Кумох і міністр Войцех Каларскі.

prezydent.pl