Сустрэча па Данбасе ў Астане запланаваная на 9 студзеня



Сустрэча міністраў замежных справаў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі адбудзецца ў сталіцы Казахстана Астане 9 студзеня. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў палітычны дырэктар украінскага МЗС Аляксей Макееў. Ён таксама адзначыў, што ёсць аснова для падпісання агульнага дакумента. Паводле яго слоў, у Астане для абмеркавання збяруцца чатыры міністры. Перамовы па сітуацыі ва Украіне ў так званым «нармандскім фармаце» стартавалі раней у панядзелак, 5 студзеня, у Берліне. У іх бралі ўдзел палітычныя дырэктары Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі. На сустрэчы, закрытай для журналістаў, абмяркоўваліся пытанні ўрэгулявання крызісу. Афіцыйных заяваў па выніках перамоваў не было.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svop.ru