Сустрэча Пуціна і Трампа пройдзе ў Прэзідэнцкім палацы ў Хельсінкі



Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбудзецца 16 ліпеня ў Хельсінкі ў Прэзідэнцкім палацы.

Як паведамляе ТАСС, гэта пацвердзіў прадстаўнік Белага дома. Прэзідэнцкі палац знаходзіцца насупраць рыначнай плошчы ў Паўднёвым порце, побач з будынкам мэрыі. Плошча палаца складае каля 3 тыс. кв. м.

У верасні 1990 года там сустракаліся прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Галоўны прэс-цэнтр будзе ў гэты дзень працаваць у палацы кангрэсаў Finlandia-talo.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Мантана 5 ліпеня заявіў, што быў заўсёды гатовы да сустрэчы з лідарам Расіі Уладзімірам Пуціным. Трансляцыю вялі амерыканскія тэлекампаніі. „Я быў гатовы да гэтага ўсё сваё жыццё”, – сказаў Трамп. Таксама амерыканскі лідар заявіў, што плануе паладзіць з Расеяй. „Я сустрэнуся з прэзідэнтам Пуціным на наступным тыдні, і мы паладзім”, – падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Саміт РФ і ЗША, у час якога адбудзецца сустрэча двух прэзідэнтаў, пройдзе 16 ліпеня ў Хельсінкі. Вашынгтон пацвердзіў дату і месца правядзення саміту. Паводле слоў прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, лідары дзвюх краін абмяркуюць шэраг няпростых пытанняў, у тым ліку будзе комплексна абмяркоўвацца тэма Сірыі. Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп першы раз правялі перагаворы 7 ліпеня 2017 года на палях саміту Групы дваццаці ў Гамбургу. У лістападзе 2017 года на саміце АЦЭС у В’етнаме паўнацэннай двухбаковай сустрэчы лідараў не было, аднак лідары пагутарылі ў кулуарах форуму.

belta.by