Сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына запланавана на пачатак чэрвеня
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у Сінгапуры ў пачатку чэрвеня, паведамляюць інфармагенцтвы.
Даныя пра час і месца з’яўляюцца папярэднімі. Аднак адзначаецца, што аб сустрэчы ў Пханмунджоме на мяжы паміж КНДР і Рэспублікай Карэяй, які раней разглядаўся ў якасці месца для саміту, размовы цяпер не ідзе. Мяркуецца, што канчатковае рашэнне аб’явіць амерыканскі лідар.
Кім Чэн Ын ужо заявіў, што разлічвае на пазітыўныя змяненні па выніках сустрэчы з Дональдам Трампам. Гэта стане гістарычным крокам, лічыць ён. Лідар КНДР па просьбе Трампа памілаваў трох амерыканцаў.