Сустрэча Зяленскага і Пуціна адбудзецца ў Стамбуле



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца ў найбліжэйшыя дні ў Стамбуле. Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган.

Паводле слоў Эрдагана, дамоўленасці, сфармаваныя на перамовах дэлегацый Украіны і Расеі, фармуюць аснову для сустрэчы ўзроўню прэзідэнтаў дзвюх краін.

„Калі зможам правесці гэту сустрэчу ў Стамбуле і павярнуць назад негатыўныя працэсы і накіраваць іх у пазітыўнае рэчышча,  будзем вельмі рады”, – сказаў турэцкі лідар.

Эрдаган паведаміў, што ўчора правёў размову з украінскім прэзідэнтам Зяленскім, а сёння ў яго запланаваная размова з Пуціным. Ён адзначыў, што Зяленскі пазітыўна ставіцца да магчымасці асабістай сустрэчы з Пуціным.

Беларускае Радыё Рацыя