Сустрэчы кантактнай групы па Украіне ў Менску не будзе



Сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Менску па ўкраінскім крызісе не будзе. Пра гэта расейскаму інфармагенцтву „Новости” заявіў упаўнаважаны самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі на перамовах Уладзіслаў Дайнега.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка анансаваў правядзенне чарговай сустрэчы групы ў Менску 21-га снежня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vesti.ru