Сувязь лукашэнкаўскіх генералаў з расейскім Генштабам відавочная
Вядомы расейскі палітык, а ў мінулым чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў упэўнены, што Лукашэнка трымаецца толькі дзякуючы падтрымцы Пуціна.
«Калі зверствы паліцэйскіх зашкальваюць ужо, армія прыходзіць на выручку і бярэ на сябе ініцыятыву. Гэтага не адбываецца менавіта таму, што сувязі беларускіх генералаў з расейскім Генштабам, з Крамлём відавочныя. Пакуль цень Пуціна маячыць за Лукашэнкам, беларуская армія застаецца ў казармах, а гэта дазваляе Лукашэнку беспакарана весці тэрор на вуліцах», — перадае словы Гары Каспарава «Свабода».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AFP 2016, Mandel Ngan
