Свабода слова ў Беларусі ў небяспецы



Рада Саюзу беларускіх пісьменнікаў заявіла аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі.

Заяву пракаментаваў прэс-сакратар Саюзу Ціхан Чарнякевіч:

– Недвухсэнcоўна даём зразумець, што мы салідарныя менавіта з тымі, каго зараз арыштоўваюць, каго прэсуюць, каго спрабуюць выключыць з працэсу СМІ. Мы бачым, што ўжо дзясяткі фактычна і блогераў, і журналістаў былі затрыманыя літаральна за некалькі тыдняў. І што далей будзе, гэта ўвогуле нікому невядома. Але мы салідарызуемся з нашымі калегамі.

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў заклікае беларускія ўлады спыніць  пераслед усіх грамадзян, якія адкрыта і шчыра выказваюцца пра сітуацыю ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск