“Свабоду Мішу!”: вялікая акцыя ў Батумі
Каля 4-х тысяч прыхільнікаў “Адзінага нацыянальнага руху” (партыі Саакашвілі) сабралася ў цэнтры Аджарыі – Батумі.

На акцыі гучалі лозунгі аб вызваленні Міхаіла Саакашвілі, супраць карупцыі і за вольныя выбары.
Нагадаем, у Грузіі 30 кастрычніка 2021 года адбудзецца другі тур муніцыпальных выбараў. І ў Аджарскім Батумі будуць выбіраць мэра горада. Ад аб’яднанай апазіцыі на гэта месца вылучаецца Давід Кіртытадзе, якога падтрымліваюць прадстаўнікі чатырох апазіцыйных партый. Менавіта ў падтрымку гэтага кандыдата і сабраліся людзі на вялікую акцыю ў Батумі.
Адначасова акцыі адбываліся і ў іншых гарадах Грузіі, у тым ліку ў сталіцы – Тбілісі.









Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Фота аўтара
