Святлана Алесюк: Я бачу, што нас падтрымліваюць
Другі па ліку пікет на цэнтральнай вуліцы Савецкай правялі прадстаўнікі берасцейскай абласной Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). На ім актывісты збіралі подпісы ў падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. „Партыйцы абмяркоўвалі з берасцейцамі найбольш вострыя сацыяльныя праблемы,” – распавяла адна з удзельніц пікету Святлана Алесюк.
– Ведаеце, даволі някепска. Людзі падыходзяць, цікавяцца, пытаюцца. Усё ж такі я лічу, што сапраўды людзі хочуць нейкай альтэрнатывы на выбарах і хочуць каб быў прадстаўлены нейкі іншы погляд. І таму ім гэта цікава. Канешне, не ўсе, але я бачу, што нас падтрымліваюць. Гэта добры знак. Гэта добры пачатак збору подпісаў.
Як падкрэсліла Святлана Алесюк, актывісты таксама пачалі сбор подпісаў па кватэрах, але пакуль рана казаць пра тое, наколькі актыўна людзі будуць удзельнічаць у такой форме ў палітычнай кампаніі ў летні сезон.
Беларускае Радыё Рацыя