Святлана Калінкіна: Расея страціла чалавека, які мог змяніць яе да лепшага
Расея страціла Барыса Нямцова, чалавека, які б мог яе змяніць да лепшага, — лічыць шэф-рэдактар газеты „Народная воля” Святлана Калінкіна. Яна асабіста ведала Нямцова. Па яе словах, яго чалавечыя і палітычныя якасці былі выключнымі:
– У ім была харызма палітычная. І галоўнае – харызма чалавечая. На жаль, Расея і мы развітваемся з тым лепшым, што было ў “ельцынскай эпосе”. Я, напрыклад, лічу, што калі Барыс Ельцын замест сябе пакінуў пераемнікам Пуціна, ён тым самым перакрэсліў усё добрае, што зрабіў, што прывяло ў палітыку такіх людзей як Барыс Нямцоў.
“Яны хацелі светлага, шчаслівага жыцця не толькі для сябе, але і для краіны, для ўсіх людзей. І калі б яны кіравалі Расеяй, то зараз і Расея, і Беларусь, і постсавецкая прастора, і ўся Еўропа, магчыма, былі б іншымі”, – кажа Святлана Калінкіна.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота eurobelarus.info