Святлана Калінкіна: Сцэнар прапісаны, сюрпрызаў чакаць не варта



Афіцыйныя ўлады дэкларуюць, што на абмеркаванне ўдзельнікаў так званага “Усебеларускага народнага сходу” вынесеныя асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Маўляў, гэта буйная дыялогавая пляцоўка ўсіх пластоў грамадскага жыцця Беларусі.

На самым сходзе сюрпрызаў чакаць ня варта, так кажа журналістка і палітычны аналітык Святлана Калінкіна, паколькі яго сцэнар прадказальны:

– Дэлегаты адабраныя, сцэнар прапісаны. Не думаю, што нейкія рэвалюцыянеры туды трапяць і выступяць з нейкімі нечаканымі для ўлады прамовамі. Але сама атмасфера, у якой сход праходзіць, сапраўды незвычайная. І нават дэлегаты сходу туды едуць не ў самым лепшым настроі. Гэта ўжо азначае прысягнуць на вернасць рэжыму. Для іх сітуацыя таксама не самая прыемная.

Праўладны „Усебеларускі народны сход” пройдзе 11-12 лютага, на яго прыедуць больш за дзве тысячы дэлегатаў і тры сотні запрошаных гасцей. У складзе дэлегацый з раёнаў пераважаюць начальнікі мясцовых узроўняў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: udf.by