Святлана Калінкіна: Такая колькасць кандыдатаў толькі палягчае задачу Лукашэнкі
Днямі з’явіліся новыя прэтэндэнты на пост кіраўніка краіны. Прэзідэнцкія амбіцыі праявілі прадпрымальнік з Менску Уладзіслаў Цітовіч, шахматыст і дырэктар кампаніі “Цар-мёд” Юры Радзькоў і ветэран прэзідэнцкіх кампаній, навуковец ды эканаміст Віктар Цярэшчанка.
З чым звязана такая высыпка кандыдатаў? Каментуе шэф-рэдактарка газеты “Народная воля”, Святлана Калінкіна:
– Мала хто разлічвае на перамогу і таму ставіць у гэтай кампаніі перад сабой іншыя мэты. І галоўная мэта – раскрутка саміх сябе – прэзідэнтам не стануць, але прозвішча загучыць. Гэта ўжо будзе нейкі палітычны капітал.
“У новых прэтэндэнтаў высокія амбіцыі – яны хочуць пачаць палітычную кар’еру з самай высокай пасады”, – працягвае Святлана Калінкіна:
– Прыклад Лукашэнкі, калі чалавек не мае добрай адукацыі, ніякіх заслугаў перад краінай альбо ў сваёй прафесіі, але здолеў стаць прэзідэнтам, – гэта дрэнны прыклад. На жаль, многія лічаць, што цуд можа паўтарыцца. І кожны, гледзячы на сённяшнюю ўладу думае: ну, я, напэўна, больш адукаваны і буду кіраваць лепш.
“Такая колькасць кандыдатаў толькі аблягчае задачу Аляксандра Лукашэнкі”, – лічыць Святлана Калінкіна.
На яе думку, калі ўсе апазіцыйныя апаненты распыленыя, дзейнамі кіраўніку дзяржавы перамога прыйдзецца лёгка.
Дарэчы, сёння Лукашэнка падаў дакументы ў ЦВК. У ягонай ініцыятыўнай групе рэкордная за ўсе выбарчыя кампаніі колькасць людзей – 10,5 тысяч.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя